Фотовыставка Александры Бояриной — с 16 декабря по 16 января

джо.pngВакансии фотограф

08.12.2014  Рубрика: Фотовыставки
16 студзеня а 19:00 запрашаем на адкрыццё фотавыставы «Від з акна».

Фотавыстава «Від з акна» уяўляе сабой экспазіцыю фатаграфій, знятых з аднаго пункту гарадской прасторы - з вокнаў вуглавога пакоя, што глядзяць на вуліцу Леніна і Нацыянальны мастацкі музей. Аўтарка назірала за зменамі наваколля і падзеямі пад яе вокнамі на працягу аднаго года. Куратарка выставы Алена Шаліма.

Фатограф Уладзімір Парфянок пракаментаваў выставу наступным чынам:

«Від з акна» Джозэфа Нісефора Ньепса, які датуецца 1827 годам, — ці не самая першая фотагенная выява, што ўвайшла ў гісторыю фатаграфіі задоўга да афіцыйнага паведамлення пра яе адкрыццё ў 1839 годзе. З тых часоў амаль кожны ўладальнік фотакамеры — ведаючы альбо зусім не ўсведамляючы пра існаванне гэтага хрэстаматыйнага здымка з няяснымі абрысамі, — хаця б раз у сваім жыцці рабіў здымак віду са свайго вакна. Такая ўжо прырода ў фотааматарства — інтуітыўна рухацца з камерай уздоўж за сваім цікаўным позіркам.

Калі для Ньепса ягоны «від з акна» быў усяго толькі неабходнай спробай адпрацоўкі тэхналагічнага працэса некалькігадзіннай экспазіцыі, то для сучасных фатографаў і фотамастакоў здымкі відаў з акна — працэс перад усім творчы. Знаходзячыся ў своеасаблівым сховішчы і застаючыся амаль незаўважаным для мінакоў, у фатографа ёсць магчымасць зафіксаваць зменлівыя вобразы па той бок шкла, пераўтвараючы сам працэс здымкаў у канцэптуальную акцыю назірання за вонкавым светам і ягоным укладам. І Аляксанда Баярына прапануе нам свой варыянт карціны свету, які распавядае не толькі пра рэчаіснасць, убачаную праз акно ўласнай кватэры, але і пра асабісты нутраны сусвет самой аўтаркі…»

Мінск, кінатэатр «Перамога», вул. Інтэрнацыянальная, 20.

Часы працы: панядзелак – нядзеля, 12:00 – 22:00.




Источник: Наша Нива

Возврат к списку

Оценить новость
(Голосов: 1, Рейтинг: 5)

Комментарии

Чтобы оставить комментарий, вы должны быть авторизованы/зарегистрированы.