Справаздача-2014. Выстава лепшых здымкаў фотаслужбы TUT.BY

джо.pngВакансии фотограф

03.02.2015  Рубрика: Фотовыставки
Фотаслужба TUT.BY запрашае на выставу лепшых здымкаў сваіх фотакарэспандэнтаў "Справаздача'14", якая адкрыецца 3 лютага а 19 гадзіне ў Галерэі TUT.BY. Напрацягу года з рэдакцыяй супрацоўнічалі больш за 20 фатографаў.

тут1.jpg
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY

У мінулым годзе фотакарэспандэнты асвятлялі падзеі не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі: у Парыжы, літоўскім і расійскім памежжы, на барыкадах Кіева і пад агнём на Данбасе. На выставе сабраны фатаграфіі, якія самі аўтары лічаць важнымі і адметнымі.

Сёння фотарэдакцыя TUT.BY – гэта суполка апантаных прафесіяй людзей, якія імкнуцца развіваць і падымаць узровень беларускай прэс-фатаграфіі. Мы арыентуемся на міжнародныя стандарты фотажурналістыкі: якасць здымкаў, адказнасць і этыку.

тут2.jpg
Фото: Дмитрий Брушко. TUT.BY

Аўтары:

Яўген Ерчак нарадзіўся ў Мінску ў 1985 годзе. Фатограф-фрылансер. Супрацоўнічае з шэрагам беларускіх СМІ. З TUT.BY супрацоўнічае з 2010 года.

Зміцер Брушко нарадзіўся ў 1981 годзе ў Салігорску. З 1999 года працаваў фотакарэспандэнтам у рэспубліканскіх выданнях "Знамя юности", "Народная газета", "Белгазета", "Комсомольская правда в Белоруссии". Публікаваўся ў выданнях TIME, TheHeraldTribune, Newsweek, "Коммерсант" і іншых. Фотакарэспандэнт TUT.BY з 2014 года.

Вадзім Заміроўскі нарадзіўся ў 1982 годзе. Фотакарэспандэнт TUT.BY з 2013 года. Раней працаваў у выданнях "Белгазета" , "Минский курьер", "Знамя юности" і супрацоўнічаў з агентствам "Фото ИТАР-ТАСС". З 2010 па 2015 год – куратар конкурса "Прэс-фота Беларусі".

Сяргей Балай нарадзіўся ў 1978 годзе. Займаецца дакументальнай фатаграфіяй з 2010 года, працуе фотарэдактарам TUT.BY з 2014 года. Публікаваўся ў The Wall Street Journal, The New York Post, Daily Mail, Esquire Russia, TIME. У фокусе яго работ – чалавек і яго ўзаемаадносіны са светам.

Аляксандр Васюковіч - пазаштатны фотакарэспандэнт TUT.BY з 2013 года. Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Мінску. У фотажурналістыцы з 2011 года. У 2012 годзе атрымаў Гран-пры конкурса "Прэс-фота Беларусі" і першае месца ў "Прэс-фота Беларусі – Мультымедыа". Рабіў рэпартажы па ўсёй Беларусі і за яе межамі. Асвятляў падзеі 2014 года ва Украіне.

Вольга Шукайла нарадзілася ў 1988 годзе ў Мінску. Пазаштатны фотакарэспандэнт TUT.BY з 2013 года, з 2014 года – фотарэдактар.

тут3.png

Адкрыццё выставы 3 лютага 2015 года ў 19.00 па адрасе: Галерэя TUT.BY. г. Мінск, пр-т Дзяржынскага, 57, 9 паверх.

Источник: TUT.BY

Возврат к списку

Оценить новость
(Нет голосов)

Комментарии

Чтобы оставить комментарий, вы должны быть авторизованы/зарегистрированы.