Свет Наталлі: у прасторы ЦЭХ адкрылася фотавыстава сляпой ад нараджэння дзяўчыны

джо.pngВакансии фотограф

16.04.2015  Рубрика: Фотовыставки
Кастрычніцкая вуліца зноў ажывае. Тут пасля пераезду адкрылася крэатыўная прастора ЦЭХ. Да адкрыцця падрыхтавалі ўнікальную фотавыставу "Твар, які займае кветку". Адзін з аўтараў - невідушчая ад нараджэння Наталля Кавалевіч, якая пазнае свет праз камеру мабільнага тэлефона, другі аўтар - фатограф Настасся Храловіч, якая дакументавала жыццё Наталлі на працягу амаль года.

Крэатыўная прастора ЦЭХ адкрылася па новым адрасе - на вуліцы Кастрычніцкай, 16, над барам "Хуліган". Новае месца - новыя ідэі і праекты. Так, дырэктар прасторы Юлія Дарашкевіч запрасіла на пасаду арт-дырэктара Андрэя Лянкевіча, які на працягу некалькіх год ладзіў у Мінску разнастайныя фатаграфічныя праекты.

Для адкрыцця арганізатары рыхтавалі адну выставу, але, як паведаміў Лянкевіч, пасля паўтары месяцы перамоваў было вырашана, што выставу прывязуць пазней. Але гэта не сапсавала настрой каманды: праз шэсць дзён дзякуючы працы дзесяці чалавек, 14 красавіка, адкрылася выстава "Твар, які займае кветку". На выставе прадстаўленыя фатаграфіі невідушчай Наталлі Кавалевіч і фатографа Настассі Храловіч.

Па першай адукацыі Наталля - настаўнік сусветнай мастацкай культуры. Зараз атрымлівае другую вышэйшую адукацыю на юрыдычным факультэце БДУ ў Мінску. Сама яна з Брэста. Маці яе не пускала, але тая падманула яе, здала экзамены і паступіла.

Наталля не бачыць ад нараджэння, яна не ведае, як выглядае вось гэты свет, але асноўную канцэпцыю выставы прыдумала менавіта яна.

"Яна прапаноўвала ідэі, яд якіх мы былі проста ў шоку: гукі, пахі, зоны, – адзначае Андрэй Лянкевіч. – Наста Храловіч вучылася на курсе мультымедыя яшчэ ў старым будынку ЦЭХа і рабіла праект пра Наталлю. Так мы з ёй пазнаёміліся. У момант, калі стала вядома, што Наталля фатаграфуе на тэлефон, а тэлефон голасам расказвае ёй пра свет, у мяне быў культурны шок. І стала зразумела, что трэба рабіць гэта часткай выставы. Гэта такі працяг традыцый: Наста, якая вучылася ў нас, Наталля – як такое скрыжаванне таго, чым займаецца ЦЭХ, – не толькі мастацтва, але і сацыяльныя рэчы. Гэта ў першую чаргу людзі, а пасля - мастацтва. Таму гэта такі важны фармат".

Выстава "Твар, які займае кветку" – сваеасаблівае пагружэнне ў свет невідушчага чалавека. Падчас работы выставы, да 15 мая, арганізатары абяцаюць правесці некалькі экскурсій з завязанымі вачыма і кіем, а таксама майстар-класы для дзетак і лекцыю па мастацтве ад Наталлі Кавалевіч.



Автор: Ольга Шукайло
Источник: TUT.BY

Возврат к списку

Оценить новость
(Нет голосов)

Комментарии

Чтобы оставить комментарий, вы должны быть авторизованы/зарегистрированы.