20 прэзідэнтаў, смецце і машына часу: "ЦЭХ" паказаў фатаграфію Лацінскай Амерыкі

джо.pngВакансии фотограф

02.07.2015  Рубрика: Фотовыставки
У прасторы "ЦЭХ" адкрылася выстава "Сучасная фатаграфія Лацінскай Амерыкі". Цягам амаль трох тыдняў у наведвальнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з творчасцю 11 фатографаў з Аргентыны, Бразіліі, Уругвая і Мексікі і паглядзець на свет далёкіх краін, культур і грамадства. Акрамя таго, выстава адрозніваецца тым, што тут сабраны праекты, разнастайныя па тэхніках, тэмах і візуальнай мове.

Праекты для выставы адбіралі тры куратары, якія шукалі праекты лацінаамерыканскіх фатографаў па ўсім свеце. Крэатыўны дырэктар прасторы "ЦЭХ" Андрэй Лянкевіч кажа, што гэта выстава для яго – нібы свята і магчымасць паглядзець, як за 100 гадоў развівалася фатаграфія ў Лацінскай Амерыцы.

"Тут ёсць праекты ад дакументальных, прадстаўленых чорна-белай фатаграфіяй, да абсалютна сучасных, якія паказваюць, куды рухаецца фатаграфія. Ёсць новая візуальная мова. Адзін з такіх прыкладаў, якія я вельмі люблю, – калі фатограф стварае фотаздымак, не зрабіўцы ні аднаго фотаздымка сам. Чалавек сядае за камп'ютар, складае фотаздымкі – і ў канцы мы атрымліваем выяву, якая з'яўляецца фатаграфіяй".

Выстава праходзіць пры падтрымцы Дзяржаўнага музейна-выставачнага комплексу "РОСИЗО" Міністэрства культуры Расіі, Фонду развіцця і падтрымкі мастацтва "Айрыс" і Беларускай асацыяцыі журналістаў.



Источник: TUT.BY

Возврат к списку

Оценить новость
(Нет голосов)

Комментарии

Чтобы оставить комментарий, вы должны быть авторизованы/зарегистрированы.