Выстава фотаапаратаў «Настальгія»

джо.pngВакансии фотограф

06.07.2014  Рубрика: Обзоры фототехники
З 10 чэрвеня па 31 ліпеня бягучага года ў Малой выставачнай зале Палацавага ансамбля адбудзецца выстава рарытэтных фотаапаратаў з прыватнай калекцыі Віктара Суглоба. Экспазіцыя «Настальгіі», акрамя фотатэхнікі XIX-XX cтагоддзяў, змяшчае і аўтарскія фотаздымкі.

Калекцыя Віктара Суглоба налічвае 2,5 тысячы фотаапаратаў. Сярод іх і адна з першых мадэляў, якую пачалі выпускаць праз 3 гады пасля адкрыцця фотаграфіі – у 1842 годзе. Вялікую частку калекцыі складаюць фотаапараты савецкага перыяду. Гэты збор рэдкай тэхнікі стаў асновай для стварэння каталога «1200 фотаапаратаў з СССР». У 2009 годзе ўнікальны класіфікатар ізноў быў выданы абмежаваным тыражом – 750 экземпляраў. Кніга з’яўляецца паўсядзённай настольнай энцыклапедыяй савецкай фотаапаратуры, поўным сістэматызаваным пералікам камер ад самых масавых да найбольш рэдкіх – часам, захаваных у адзінкавых экземплярах.

Тэлефоны для даведак: +3751770 20602, +37529 5518051, +37529 1903149.

Возврат к списку

Оценить новость
(Нет голосов)

Комментарии

Чтобы оставить комментарий, вы должны быть авторизованы/зарегистрированы.